Рэспублiканская грамадская арганiзацыя | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
|
||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Навіны
06.10.2017 Старшыня аб'яднання, доктар медычных навук, прафесар А.М.Ільніцкі даў шэраг інтэрв'ю выданню "Камсамольская праўда ў Беларусі", у якіх расказаў пра сучаснае разуменне здаровага старэння і пра антыўзроставую медыцыну.
Подводит память? Пусть внуки научат компьютерным играм! Врач-гериатр: «Здоровое старение - это не старение без болезней» 06.10.2017 Мы працягваем нашу працу ў галіне прасоўвання здароўя і ў гэтым рэчышчы выйшаў чарговы адукацыйны артыкул, прысвечаны здароваму харчаванню, а менавіта прабіётыкам і прэбіётыкам.
Што такое прабіётыкі і прэбіётыкі, або яшчэ раз пра ёгурт 06.10.2017 Беларуская рэспубліканскае геранталагічнае грамадскае аб'яднанне прынята ў склад Еўрапейскага герыятрычнага таварыства ў якасці асацыііраванага сябра.
Belarus (Observer Status) 22-23 чэрвеня 2017 г. Дэлегацыя Беларускага рэспубліканскага геранталагiчнага грамадскага аб'яднання прыняла ўдзел у працы Другога Еўразійскага з'езда герантолагаў.
30 траўня 2017 г., Нашы артыкулы ў прэсе ў траўнi 2017 г.
Беларускі бярозавік супраць кока-колы. Што ў сьпёку лепш? Кава ў сьпёку Адзіная перавага лішняй вагі праяўляецца летам Колькі часу трэба быць на моры Непажаданыя канікулы для дарослых — мэдыкамэнтозныя Старыя словы ў новым часе 30 красавiка 2017 г., Мы ў беларускай прэсе ў красавiку 2017 г.
Дыета Брыстальская, гарод беларускі Лекары раяць: мужам і жонкам трэба казаць праўду! Таямніца кожнай чацьвёртай жанчыны пасьля 40 гадоў І памяшканьні могуць хварэць 20 красавiка 2017 г., Прафесар А.М. Ільніцкі атрымаў падзяку за ўдзел у якасці лектара ў Школе па геранталогіі ў Санкт-Пецярбургу, арганізаванай Міжнародным Інстытутам старэння ААН-Мальта.
Падзяка 31 сакаваiка 2017 г. У газеце "Медыцынскі веснік" надрукаваны чарговы артыкул iз серыi «Нататкi герантолагаў».
Медыцынскі веснік 29 сакаваiка 2017 г. На Радыё Свабода выйшаў артыкул А. Ільніцкага і К. Прашчаева «Не адбірайце ў сталага чалавека яго імя».
Глядзіце спасылку 28 сакавіка 2017 г. Рэспубліканскі шпіталь ветэранаў войнаў імя Машэрава і Беларускае рэспубліканскае геранталагiчнае аб'яднанне ў адпаведнасці з загадам Міністэрства аховы здароўя правялі рэспубліканскую навукова-практычную канферэнцыю "Геранталогія ў Беларусі: стан і перспектывы".
2 сакавіка 2017 г. Старшыня Беларускага рэспубліканскага геранталагiчнага грамадскага аб'яднання, прафесар А.М.Iльнiцкi на пасяджэнні вучонага савета Інстытута агульнай паталогіі і патафізіялогіі Расiйскай Акадэмii Навук уручыў сертыфікат Ганаровага члена праўлення аб'яднання доктару медыцынскіх навук, прафесару, акадэміку РАН Уладзiмiру Мiкалаевiчу Шабалiну.
1-2 сакавіка 2017 г. Прафесар Кірыл Прашчаеў разам з нямецкімі калегамі прыняў удзел у працы экспертнай групы пры МГА "Узаемаразуменне". Былі абмеркаваны патрэбы ў сацыяльных праектах, накіраваных на забеспячэнне інклюзіі маламабільных пажылых людзей.
1 сакавіка 2017 г. На Радыё Свабода выйшаў артыкул А. Ільніцкага і. К. Прашчаева "Што рабіць з асяродзьдзем, якое спрыяе атлусьценьню".
Глядзіце спасылку
28 лютага 2017 г. Прафесар К. Прашчаеў даў інтэрв'ю часопісу "VIP City" па праблемах здаровага ладу жыцця.
22 лютага 2017 г. Прафесар К. Прашчаеў даў інтэрв'ю цэнтру "Стройная персона" па праблемах атлусцення.
Фрагмент інтэрв'ю глядзіце па спасылцы
22 лютага 2017 г. На Радыё Свабода выйшаў чарговы артыкул А. Ільніцкага і. К. Прашчаева пра здаровы лад жыцця.
Глядзіце спасылку 20 лютага 2017 г. У газеце "Медыцынскі веснік" надрукаваны чарговы артыкул iз серыi «Нататкi герантолагаў».
Медыцынскi веснiк
14 лютага 2017 г. Супрацоўнікі факультэта "Здароўезахаванне" УА "Віцебскі дзяржаўны медыцынскі універсітэт", Беларускае рэспубліканскае геранталагічнае грамадскае аб'яднанне сумесна з майстрамі народнай творчасці на базе Культурна-гістарычнага комплексу Задзвінне "Залатое кальцо" г. Віцебска ладзілі міждысцыплінарны майстар-клас па этнарэабілітацыі "Як правільна не старэць па-беларуску ў добрым руху" для асоб старэйшага ўзросту Тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Першамайскага раёна г Віцебска, студэнтаў 6 курса лячэбнага факультэта з Туркменістана, якія навучаюцца у Віцебскім дзяржаўным медыцынскім універсітэце. На майстар-класе прысутнічалі таксама карэспандэнты тэлеканала Беларусь 1.
27 студзеня 2017 г. Беларускае рэспубліканскае геранталагiчнае грамадскае аб'яднанне стала пераможцам у прафесійным конкурсе "Брэнд года - 2016".
26-27 студзеня 2017 г. Беларускае рэспубліканскае геранталагiчнае грамадскае аб'яднанне арганізавала стажыроўку для спецыялістаў Рэспубліканскага клінічнага шпіталя імя П.М.Машэрава ў г. Санкт-Пецярбург. Беларускія спецыялісты азнаёміліся з працай гарадскога герыятрычнага цэнтра і лабараторыі патамарфалогіі і малекулярнай дыягностыкі.
20 студзеня 2017 г., Прафесар Андрэй Ільніцкі выступіў з лекцыяй, прысвечанай сучаснай стратэгіі прасоўвання здароўя (Health Promotion) на Міжнародным кангрэсе па антыўзроставай медыцыне.
15 студзеня 2017 г. У газеце "Медыцынскі веснік" апублікаваны артыкул аб тэрапіі ўспамінамі.
Медыцынскi веснiк 10 студзеня 2017 г., Рабочая нарада па ўзаемадзеянні Беларускага рэспубліканскага геранталагiчнага грамадскага аб'яднання, Рэспубліканскага шпіталя інвалідаў вайны iмя П.М. Машэрава і кафедры геранталогіі і герыятрыі Беларускай медыцынскай акадэміі паслядыпломнай адукацыі прайшла на базе шпіталя.
9 студзеня 2017 г., Беларускае рэспубліканскае геранталагiчнае грамадскае аб'яднанне пры падтрымцы Верхнядзвінскага раённага выканаўчага камітэта (старшыня - Марковіч I.I.) і Верхнядзвінскага раённага савета дэпутатаў (старшыня - Козел І.Ф.) арганізавала семінар на тэму: "Горад, прыязны да сталых людзей".
6 студзеня 2017 г., Мы ў беларускай прэсе ў снежнi 2016 г.
Медыцынскi веснiк Вiцебскiя весцi Сайт Мiнiстэрства працы i сацыяльнай абароны Сайт «Eventer.by» 5 студзеня 2017 г., 3 студзеня 2017 г., Старшыня Беларускага рэспубліканскага геранталагiчнага грамадскага аб'яднання прафесар А.М.Ільніцкі атрымаў падзяку Старшынi Камiтэта па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне насельнiцтва Вiцебскага аблвыканкама А.М.Хрыстафорава.
2016 г. 2015 г. 2013-2014 гг.
|
||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Web-master Олейниц Э. В. |