Рэспублiканская грамадская арганiзацыя
«Беларускае рэспублiканскае геранталагiчнае грамадскае аб’яднанне»

Беларуская Беларуская | English version of site English

Аб аб'яднанні

Праўленне Афіцыйныя дакументы Навіны Актуальныя спасылкі
Праекты Уступленне ў аб'яднанне Нашы публiкацыi Кантакты Нашы партнёры

Навіны

18.12.2020

Інтэрв'ю намесніка старшыні Аб'яднання, прафесара Кірыла Прашчаева газеце "Вячэрні Мінск" аб праблемах старэння "Ты меня не пытай аб узросце...".

Запампаваць.

05.10.2020

Прапануем Вашай увазе зборнік матэрыялаў навукова-практычнай канферэнцыі, якая была прысвечана памяці прафесара Я.М.Цішчанкі (Гродзенскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт, Гродна, жнівень 2020 года) з нашымі матэрыяламі па гісторыі разціцця геранталогіі і герыятрыі.

ЗборнікЗапампаваць.

23.09.2020

Нашае Аб'яднанне сумесна з Нацыянальнай акадэміяй навук Беларусі і Навукова-даследчым цэнтрам "Геранталогія" (Масква) 23 верасня зладзілі on-line канферэнцыю "Акадэмічныя геранталагічныя чытанні".

ПраграмаЗапампаваць.

10.07.2020

Артыкул у выданні "Медыцынскі веснік" аб працы актывістаў нашага Аб'яднання па абгрунтаванні дапамогі людзям сталага ўзросту пасля перанесенай пнеўманіі.

Запампаваць.

10.07.2020

Выйшаў у свет чарговы, ліпеньскі, нумар Весніка Інстытута старэння ААН (Валетта, Мальта).

Перайсці.

27.06.2020

Аб'яднанне ў рэгіянальнай прэсе: сумесны вопыт працы са спецыялістамі Віцебскага медыцынскага ўніверсітэту па стварэнню і ўкараненню методык рэабілітацыі пасля перанесенай пнеўманіі ва ўдаленым доступе.

Запампаваць.

27.06.2020

Аб'яднанне ў рэгіянальнай прэсе: сумесны вопыт працы са спецыялістамі Віцебскага медыцынскага ўніверсітэту па стварэнню і ўкараненню методык рэабілітацыі пасля перанесенай пнеўманіі ва ўдаленым доступе.

Перайсці.

27.06.2020

Інтэрв'ю старшыні Аб'яднання, прафесара А.Ільніцкага Інтэрнэт-парталу "Здаровыя людзі" пра сіндром падзенняў у герыятрыі і меры яго прадухілення.

Перайсці.

23.06.2020

Старшыня Аб'яднання, прафесар А.Ільніцкі прыняў удзел у запісу асветніцкай перадачы пра адносіны людзей рознага ўзросту на Інтэрнэт-канале "Здаровыя людзі".

Перайсці.

03.06.2020

Новая прэзентацыя старшыні нашага Аб'яднання, прафесара А.М.Ільніцкага, прысвечаная праблемам памяці і дэменцыі, якая выйшла ў межах практычнага экспрэс-курса па герыятрыі.

Перайсці.

29.05.2020

Запіс чарговай відэалекцыі старшыні нашага Аб'яднання, прафесара А.М.Ільніцкага, якая працягвае экспрэс-курс практычнай герыятрыі і прысвечана сіндрому падзенняў.

Перайсці.

11.05.2020

Пад кіраўніцтвам вучонага сакратара нашага Аб'яднання, загадчыцы кафедры медыцынскай рэабілітацыі Віцебскага медыцынскага ўніверсітэту, доктара медыцынскіх навук Т.Л.Аленскай распрацавана методыка аддаленага занятку фізічнай культурай з людзьмі старэйшых узростаў. Дадзеная методыка будзе распраўсюджана ва ўстановах сацыяльнай абароны.

Перайсці.

11.05.2020

Відэалекція старшыні Аб'яднання, прафесара А.М.Ільніцкага "Мышцы і ўзрост: паспрачаемся з часам", якая прысвечана праблемам саркапеніі.

Лекцыя 3.Перайсці.

04.05.2020

Адміністрацыя Аб'яднання атрымала ліст ад Міжнароднай асацыяцыі геранталогіі і герыятрыі (Еўрапейскі рэгіён) з інфармацыяй аб адноўленым сайце гэтай буйнейшай арганізацыі, якая спалучае спецыялістаў у галіне ўзросту і старэння.

Cайт Міжнароднай асацыяцыі геранталогіі і герыятрыі (Еўрапейскі рэгіён)Перайсці.

01.05.2020

Праўленне нашага Аб'яднання накіравала афіцыйную тэлеграмму са спачуваннямі ў адрас адміністрацыі НДІ медыцынскай прыматалогіі (горад Сочы, Расійская Федэрацыя) з нагоды сыходу на 99 годзе жыцця ягонага легендарнага навуковага кіраўніка і шматгадовага дырэктара, акадэміка РАН Б.А.Лапіна. У тэксце тэлеграмы ў прыватнасці гаворыцца: "Глубокоуважаемые коллеги! Правление Белорусского республиканского геронтологического общественного объединения глубоко скорбит и приносит соболезнования в связи со смертью академика Бориса Аркадьевича Лапина. Борис Аркадьевич внес выдающийся вклад в развитие современных геронтологии и гериатрии, медицинской приматологии, космической биологии и медицины, вирусологии. Он был ярким, талантливым человеком, настоящим Ученым и Гражданином. Светлая память о Борисе Аркадьевиче навсегда сохранится в памяти благодарных коллег".

30.04.2020

Наша Аб'яднанне сумесна з перыядычным выданнем "Медыцынскі веснік" і парталам "Здаровыя людзі" пачало рэалізацыю адукацыйнага праекта "Экспрэс-курс па практычнай герыятрыі". Перайсці да уводных лекцый праекта, якія былі прачытаны прафесарам А.Ільніцкім:

Лекцыя 1.Перайсці.

Лекцыя 2.Перайсці.

21.04.2020

Інтэрв'ю намесніка старшыні Аб'яднання, прафесара Кірыла Прашчаева інтэрнэт-выданню Reminder аб дапамозе пажылым людзям падчас самаізаляцыі. Перайсці.

16.04.2020

Навукова-папулярны адукацыйны артыкул намесніка старшыні Аб'яднання, прафесара Кірыла Прашчаева "Дыета для сонечнага настрою", які выйшаў у часопісе "Прыгажосць і здароўе". Перайсці.

14.04.2020

Відэазапіс вэбінара старшыні Аб'яднання, прафесара Андрэя Ільніцкага "Лайфхакі даўгалецця. Як умацаваць іммунітэт". Перайсці.

14.04.2020

Інтэрв'ю старшыні Аб'яднання, прафесара Андрэя Ільніцкага газеце "Народная воля". Перайсці.

11.04.2020

Інтэрв'ю намесніка старшыні Аб'яднання, прафесара Кірыла Прашчаева часопісу "Прыгажосць і здароўе" пра сіндром хранічнага інфармацыйнага знясільвання. Перайсці.

11.04.2020

Інтэрв'ю старшыні Аб'яднання, прафесара Андрэя Ільніцкага газеце "Медыцынскі веснік" "Схаваны сэнс адкрыецца ў старасці". Перайсці.

European Geriatric Medical Society, EUGMS

08.04.2020

Убачыў свет новы выпуск афіцыйнага часопіса Еўрапейскага таварыства герыятрычнай медыцыны "Еўрапейская герыятрычная медыцына".

Перайсці.

08.04.2020

Інтрэв'ю намесніка старышні нашага Аб'яднання, прафесара Кірыла Прашчаева выданню "Аргументы і факты" "Абараніце старых. Як дапамаггчы бацькам і бабулям перажыць пандэмію". Перайсці.

08.04.2020

Рэкамендацыі Сусветнай арганізацыі аховы здароўя па працы сацыянарных установаў доўгатэрміновага дагляду падчас пандэміі (на англійскай мове). Спампаваць.

26.03.2020

Лекар-герыятр, доктар медыцынскіх навук, прафесар К.І.Прашчаеў даў інтэрв'ю наконт дыскрымінацыі пажылых людзей падчас пандэміі. Перайсці.

25.03.2020

Нашыя парады для дамоў-інтэрнатаў для пажылых людзей падчас пандэміі і сезоннага ўздыму вірусных захворванняў. Спампаваць.

25.03.2020

Відэазапіс вэбінара намесніка старшыні Аб'яднання, прафесара Кірыла Прашчаева "Кішэчнік і імунітэт - супрацьстаім новым выклікам XXI стагоддзя". Перайсці.

25.03.2020

Інтэрв'ю намесніка старшыні нашага Аб'яднання, прафесара Кірыла Прашчаева выданню "Камсамольская праўда", якое прысвечана стратэгіі дапамогі пажылым людзям падчас пандэміі каронавіруснай інфекцыі. Перайсці.

20.03.2020

Намеснік старшыні Аб'яднання, прафесар К.І.Прашчаеў даў вялікае інтэрв'ю рэсурсу "Свабода", у якім выказаў сучасную пазіцыю наконт гендэрных праблем пенсійнага ўзросту.

Перайсці.

20.03.2020

Парады герантолагаў як падтрымаць сталых людзей падчас пандэміі. Запампаваць.

20.03.2020

Парады сваякам, якія даглядаюць маламабільных старых людзей на даму падчас эпідэміі рэспіраторных вірусных захворванняў. Запампаваць

26.02.2020

Выйшаў у свет новы нумар Еўрапейскага часопіса герыятрычнай медыцыны.

Перайсці.

26.02.2020

Намеснік старшыні Аб'яднання, прафесар К.І.Прашчаеў даў вялікае інтэрв'ю рэсурсу "Свабода", у якім выказаў сучасную пазіцыю наконт гендэрных праблем пенсійнага ўзросту.

Перайсці.

11.02.2020

Нашае Аб'яднанне сумесна з Нацыянальнай акадэміяй навук Беларусі і Гомельскім дзяржаўным медыцынскім універсітэтам ладзіць чарговую міжнародную канферэнцыю "Другія акадэмічныя геранталагічныя чытанні імя акадэміка Я.Ф.Канаплі", якая пройдзе ў Гомелі 27 сакавіка бягучага года. Запампаваць першы інфармацыйны ліст.

04.02.2020

Інтэрв'ю старшыні Аб'яднання, прафесара Андрэя Ільніцкага журналістцы Марыі Эйсмант "Узрост падманваць не трэба, бо ўсё роўна не атрымаецца".

Перайсці.

02.02.2020

Прапануем вашай увазе справаздачу аб дзейнасці Аб'яднання ў 2019 годзе і план працы ў 2020 годзе.

20.01.2020

Намеснік Старшыні Аб'яднання, прафесар Кірыл Прашчаеў прыняў удзел у перадачы цыклю "Расія - Беларусь. Хроніка садружнасці" на "Радые Расія", у якой распавёў пра расійска-беларускія рэгіянальныя праекты ў галіне ранняга выяўлення дэменцыі і стварэння тэрапеўтычнага асяроддзя у дамах-інтэрнатах для людзей сталага ўзросту і інвалідаў.

Перайсці.

20.01.2020

Намеснік Старшыні Аб'яднання, прафесар Кірыл Прашчаеў 5 студзеня бягучага году правёў адкрытую лекцыю, якая была прысвечана фарміраванню культуры харчавання з мэтай дасягнення здаровага старэння, а таксама прэзентацыю кнігі "Працяг будзе. Кніга пра ўзрост" у горадзе Полацку, у музеі традыцыйнага ткацтва Пазер'я.

Перайсці.

20.01.2020

Вучоны сакратар Аб'яднання, доктар медыцынскіх навук Таццяна Аленская прыняла ўдзел у рабочай сустрэчы з прадстаўнікамі Сусветнага банка, якая адбылася ў Віцебскім медыцынскім універсітэце 15 студзеня. Падчас сустрэчы, у якой таксама удзельнічалі галоўны спецыяліст па герыятрыі Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь Л.Жылевіч і кіраўніцтва ўпраўлення аховы здароўя Віцебскага аблвыканкама, абмяркоўваліся шляхі павышэння якасці доўгатэрміновага дагляду за людзьмі сталага веку.

20.01.2020

Старшыня Аб'яднання, прафесар Андрэй Ільніцкі 18 студзеня выступіў з лекцыяй перад сацыяльнымі працаўнікамі Віцебскай вобласці, у якой распавёў пра новыя міжнародныя падыходы да працы з людзьмі сталага ўзросту. У прыватнасці, асаблівая ўвага была нададзена рэалізацыі праграмы Інтэгральнай дапамогі людзям сталага ўзросту (ICOPE), якая распрацавана Сусветнай арганізацыяй аховы здароўя. Мерапрыемства адбылося на базе Наваполацкага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва.

2019 г.

Перайсцi

2018 г.

Перайсцi

2017 г.

Перайсцi

2016 г.

Перайсцi

2015 г.

Перайсцi

2013-2014 гг.

Перайсцi

Web-master Олейниц Э. В.